2010-11-21 13:48:51

Сапраўднага Езуса можна пазнаць на Крыжы. Бэнэдыкт XVI перад малітвай “Анёл Панскі”


RealAudioMP3 Езус з трону свайго Крыжа прымае кожнага з бясконцай міласэрнасцю, - сказаў Бэнэдыкт XVI у разважаннях перад малітвай “Анёл Панскі” пасля святой Імшы з новапрызначанымі кардыналамі. Папа традыцыйна звярнуўся да сабраных на Плошчы св. Пятра з акна Апостальскага Палаца.

Дарагія браты і сёстры!

Толькі што ў Ватыканскай Базыліцы скончылася літургія Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, канцэлебраваная таксама 24 новымі кардыналамі прызначанымі на ўчарашнім кансысторыі. Урачыстасць Хрыста Валадара ўстанавіў папа Пій XI ў 1925 годзе, а затым, пасля II Ватыканскага сабору, яна была змешчана ў канцы літургічнага года. Евангелле св. Лукі вобразна прадстаўляе момант валадарання Хрыста ў хвіліну ўкрыжавання. Кіраўнікі народа і салдаты падымаюць на смех "Першынца ўсяго стварэння" (Кал. 1,15) і выпрабоўваюць Яго, каб убачыць, ці мае Ён магчымасць самастойна пазбавіць сябе смерці (пар. Лк 23,35-37). Аднак, менавіта "на крыжы, Езус знаходзіцца на "вышынях" Бога, які ёсць любоўю. Там можна "пазнаць Яго". (...) Езус дае нам "жыццё", бо дае нам Бога. Ён можам нам гэта даць, бо ён сам з’яўляецца Адзіным Богам" (Бэнэдыкт XVI. Езус з Назарэта, Мілан, 2007, 399.404). Бо, калі Пан, знаходзіцца сярод двух злачынцаў, адзін з іх, свядомы сваіх грахоў, сапраўды адкрываецца, атрымлівае веру і просіць: "цара юдэйскага: "Езус, узгадай мяне, калі прыйдзеш у Сваё Валадарства "( Лк. 23,42). Ад таго, якіёсць перад усім і ўсё ў ім мае існаванне" (Кал. 1,17) так званы "добры злачынца" атрымлівае неадкладна прабачэнне і радасць уваходу ў Валадарства Нябеснае. "Сапраўды кажу табе, зараз будзеш са Мной ў раі" (23 Лк, 43). Гэтымі словамі Езус з трона Крыжа прымае кожнага чалавека з бясконцай міласэрнасцю. Святы Амброзій кажа, што "гэта выдатны прыклад навяртання, да якога мы павінны імкнуцца: вельмі хутка злодзей атрымлівае прабачэнне, а ласка большая чым ён чакаў. Пан, - кажа Амброзій - дае больш, чым мы просім (...). Жыццё, гэта прабыванне з Хрыстом, таму што, дзе Хрыстус, там ёсць Валадарства" (Казанне да Евангелля ад Лукі, X, 121, CCL 14, 379).

Дарагія сябры,

Шлях любові, які Пан адкрывае нам, і да якога заклікае, мы можам таксама разгледзець у хрысціянскім мастацтве. У старажытнасці, а менавіта, пры "ўзвядзенні сакральных будынкаў, (...)стала звычайным, што на ўсходнім баку храма прадстаўлялі Пана, які вяртаецца ў якасці Валадара – вобраза надзеі – а на захадзе Апошні Суд як паняцце адказнасці за сваё жыццё" (энц. “Spe Salvi”, 41): гэта надзея на бясконцую Божую любоў і абавязак фарміравання нашага жыцця ў адпаведнасці з Божай любоўю. Разглядаючы выявы Езуса, натхнёныя Новым Запаветам - як вучыць старажытны Сабор - мы прыходзім да "зразумення тонкасці пакоры (...) Божага Слова і (...) да ўспаміну Яго жыцця ў целе, Яго збаўчай мукі, смерці і адкуплення, якое выплыла з яе для свету" (Сабор у Труллі [год 691 або 692], канон 82). "Так, мы маем патрэбу ў тым, каб (...) становіцца здольнымі ўбачыць у прабітым сэрцы Укрыжаванага таямніцы Бога" (Ё. Ратцынгер, Тэалогія літургіі. Сакрамэнтальныя асновы хрысціянскага існавання, LEV 2010, 69).

Дзеве Марыі ў сённяшняе свята яе Ахвяравання ў Святыні давяраем членаў Калегіі кардыналаў і нашу зямную пілігрымку ў вечнасць"







All the contents on this site are copyrighted ©.