2010-11-21 12:50:24

Бэнэдыкт XVI: служэнне кардынала не павінна прыстасоўвацца да спосабу мышлення людзей


RealAudioMP3 "Пятровае служэнне і, такім чынам, паслуга кардыналаў цалкам палягае на веры, якая грунтуецца на Хрысце укрыжаваным. У гэтым сэнсе, сапраўдным месцам Вікарыя Хрыста з’яўляецца Крыж, настойлівасць ў паслухмянасці Крыжа", - сказаў Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы з новымі членамі Калегіі кардыналаў, якім сёння ўручыў кардынальскія пярсцёнкі.

Спасылаючыся на літургічныя чытанні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, Святы Айцец сказаў, што Бог заклікае нас сёння, каб мы, так як Марыя, засталася з Есусам, каб мы не пераконвалі Яго сысці з Крыжа, але заставаўся там з Ім. "Дзякуючы нашаму служэнню, мы павінны рабіць гэта не толькі для сябе, але і для ўсяго Касцёла, для ўсяго народа Божага", - сказаў Папа. Бэнэдыкт XVI нагадаў, што крыж быў крытычным пунктам для веры Пятра і іншых апосталаў. Застаючыся людзьмі, не маглі несці ідэі укрыжаванага Месіі. "Навяртанне" Пятра адбываецца ў поўнай меры, калі ён адмаўляецца ад "выратавання" Езуса ад крыжа і згаджаецца, каб быць збаўленым Яго Крыжам. Служэнне Пятра палягае цалкам на веры, веры, якую Пан Есус з самага пачатку заўважыў як сапраўдную, як дар нябеснага Айца. Гэта вера, аднак, павінна прайсці праз скандал Крыжа, каб стаць сапраўднай, сапраўды "хрысціянскай", каб стаць "скалой", на якой Есус будзе ў стане пабудаваць свой Касцёл - сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што гэта служэнне не з лёгкіх, бо яно не прыстасоўваецца да спосабу мышлення людзей, да натуральнай логікі, якая, дарэчы, таксама дзейнічае ў нас. Тым не менш, першым служэннем заўсёды з’яўляецца служэнне веры, змяняючай усё жыццё: верыць, што Езус ёсьць Богам, што Ён Валадар, менавіта таму, што прыйшоў да гэтай кропкі, таму што ён палюбіў нас да крайнасці. "Менавіта гэты парадокс велічы мы павінны пацвярджаць і абвяшчаць, як Ён, Валадар гэта рабіў, ідучы па тым жа шляху і прымаючы тую ж логіку, логіку пакоры і службы, зерня, якое абмірае, каб прынесці свой плён", - сказаў Святы Айцец. Ён дадаў, што папа і кардыналы пакліканы заставацца пад уладай Хрыста, думаць і дзейнічаць у адпаведнасці з логікай Крыжа, які ніколі не бывае лёгкім і прадказальным.

Святы Айцец падкрэсліў, што першынства Пятра і яго пераемнікаў цалкам знаходзіцца на службе першынству Есуса Хрыста, адзінага Пана, на службе Яго Валадарства, гэта значыць валадарання Яго любові, каб яно прыйшло і развівалася, аднаўляла людзей і рэчы, змяняла зямлю і стварыла на ёй спакой і справядлівасць.

Наша радасць, у поўнай меры ўдзельнічаць у Касцёле Хрыста праз паслухмянасць Крыжа, удзельнічаць у справе святых у светласці, быць перанесенымі ў валадарства Божага Сына. "Па гэтай прычыне, мы жывем у сталай падзяцы, а праз выпрабаванні не памяншаюцца нашыя радасць і спакой, якія заставіў нам Хрыстус у якасці закладу свайго Валадарства, якое ўжо сярод нас, якога мы чакаем з верай і надзеяй, прадчуванне якога мы маем у любові" - сказаў Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.