2010-11-19 16:56:22

Папа Бэнэдыкт XVI наведае Германію ў 2011 годзе


Cтаршыня Біскупскай канферэнцыі Германіі арцыбіскуп Роберт Цоліч выдаў заяву, у якой гаворыцца, што Папа Бэнэдыкт XVI наведае сваю радзіму ў наступным годзе.

“Я рады, што Святы Айцец прыняў запрашэнне федэральнага міністра Крысціяна Вульфа і Канферэнцыі нашых біскупаў. Гэта знак заахвочвання і ўпэўненасці. Візіт Святога Айца ў Германію будзе важным момантам у жыцці нашай краіны і Касцёла. Я цвёрда веру, што ад яго многія суайчыннікі атрымаюць магутны пазітыўны імпульс” - зазначае старшыня Біскупскай Kанферэнцыі Германіі

Візіт у Германію Папы Бэнэдыкта XVI чакаецца ў верасні. Ён наведае арцыдыяцэзіі Берліна і Фрыбурга, таксама пабывае і ў дыяцэзіі Эрфурт.

Канферэнцыі нямецкіх біскупаў выказвае глыбока ўдзячнасць Святому Айцу за такое рашэнне. “Гэта гонар, што зноў ён прыбудзе да нас і пацвердзіць гэтым асабістую прыхільнасць і салідарнасць з католікамі і ўсімі жыхарамі яго роднай краіны” - пішуць нямецкія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.