2010-11-19 15:24:58

Лаўрэатам прэміі “Civitas Cristiana” стаў гісторык Стэфан Савіцкі


Гісторык літаратуры Стэфан Савіцкі стаў лаўрэатам узнагароды імя Францішка Карпінскага. Яе прысуджае арганізацыя “Civitas Cristiana”, якая знаходзіцца ў Беластоку. Раду конкурсу ўзначальваў сёлета Мітрапаліт Беластоцкі арцыбіскуп Эдвард Азароўскі.

Гісторык Стэфан Савіцкі нарадзіўся ў 1929 годзе ў Брэсце, доўгі час працаваў прафесарам літаратуры ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце, быў членам навуковай рады пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы. Працуючы ў Беластоку, Савіцкі напісаў шмат рэлігійных спеваў, якія ўваходзяць у шматлікія зборнікі.

Прэмія, якую атрымаў Стэфан Савіцкі існуе з 1995 году і ёй узнагароджваюцца людзі, чыя творчасць грунтуецца на хрысціянскіх і ўніверсальных каштоўнасцях дабра, прыгажосці, праўды.








All the contents on this site are copyrighted ©.