Бэнэдыкт XVI працягвае палітыку сваіх папярэднікаў адносна Калегіі кардыналаў
У суботу, 20 лістапада,
падчас кансісторыя скліканага Бэнэдыктам XVI, адбудзецца прадстаўленне новых кардыналаў,
прызначаных на пачатку гэтага месяца Пантыфікам.
Гісторыя Кардынальскай калегіі
і выбару яе членаў вельмі багатая і разнастаяная. Яна паклада адбітак на сённяшняй
форме і структуры гэтага органу кіравання Касцёлам.
Першыя кардыналы абіраліся
святарамі, якія, часцей за ўсё, паходзілі з Рыму і з’яўляліся дарадчыкамі і бліжэйшымі
паплечнікамі Папы. З ХІ стагодзя у кампетэнцыю кардыналаў увайшла функцыя абрання
Пантыфіка.
З часам сфармавалася Кардынальская калегія, якая мела свайго дэкана
і камерленга, адміністратара які разпараджаўся ўласнасцю і грашыма. З часам кардыналамі
пачалі абірацца святары не толькі з Рыму але і з іншых месцаў.
Колькасць кардыналаў
на працягу стагодзяў не была фіксаванай, вядома, што ў сярэдневеччы яна складала не
больш за 30 чалавек. У 1586 годзе Папа Сікст V павялічыў колькасць кардыналаў да 70.
Значныя
перамены у кардынальскай калегіі адбыліся ўжо толькі ў ХХ стагодзі. Папа Ян ХХІІІ
абвясціў кансісторый, на якім абвесціў, што кардынальская годнасць можа надавацца
толькі біскупам.
На адным з кансісторыяў наступны Папа Павел VI увёў абмежаванні
для кардыналаў якія дасягнулі 80-ці гадовага ўзросту: яны спынялі сваю дзейнасць
як супрацоўнікі Рымскай курыі, а таксама ўсіх органаў Апостальскай Сталіцы і горада-дзяржавы
Ватыкан. Акрамя таго, гэтыя кардыналы гублялі права голасу пры выбары Пантыфіка.
На
кансісторыі 1973 году Папа Павел VI зафіксіраваў колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў
да 120 чалавек. Гэтае абмежаванне падцвердзіў таксама Ян Павел ІІ, хаця пры ім колькасць
кардыналаў з правам абіраць Пантыфіка ўзрастала да 135.
Папа Бэнэдыкт XVI пацвердзіў
норму ў 120 кардыналаў-выбаршчыкаў падчас абодвух мінулых кансісторыяў, якія адбыліся
ў 2006 і 2007 гадах.
Кардыналы застаюцца адзінымі выбаршчыкамі Папы. Яны падзелены
на тры групы: біскупы, святары і дыяканы, і могуць быць выбраныя Пантыфікам з усіх
прадстаўнікоў клеру якія маюць пасвячэнне прэзбітарыяту.