2010-11-16 13:54:08

“ІІ Ватыканскі сабор – компас ІІІ-га тысячагоддзя”. Выпуск 2


RealAudioMP3 Мы працягваем цыкл перадач аб ІІ Ватыканскім саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў сабору і яго актуальнасці ў наш час.

Пасля таго, як папа Ян ХХІІІ заклікаў сабор да славутага “аднаўлення” (“aggiornamento”) веры, паміж сінадальнымі айцамі
“нарадзілася моцнае жаданне – як казаў Ёзэф Ратцынгер – крочыць новымі шляхамі па-за схаластычныя схемы, ідучы на рызыку новай свабоды”. Адчувалася жаданне і надзея аднавіць Касцёл, рэфармаваць у адпаведнасці з лацінскім выразам “Ecclesia semper reformanda”.

Ян ХХІІІ, распачынаючы працы сабору, адрозніў “змест старажытнага навучання, як асновы веры, ад формы, знешняга аблічча, якое ўвесь час зменяецца ў адпаведнасці з жыццём”. Сапраўднай рэформай для Касцёла з’яўляецца пошук раўнавагі паміж тым, што можа і павінна мяняцца і тым, што нязменнае; між навізной і тым, што бярэцца за аснову і перадаецца, трывае заўсёды.

Папа казаў: “прашу, каб саборнае аднаўленне палягала на поўным евангельскім радыкалізме і ўплывала, праз дзейнасць Касцёла, на існаванне, мову, працу для поўнай евангельскай службы свету”.

Сутнасць рэформы паводле айцоў сабору: радыкалізм веры ў службе свету, які змяняецца.

На жаль, у некаторых касцёльных колах рэформа была зразуметая памылкова і абмежавалася толькі да спрашчэння і прыстасавальніцтва. Ёзэф Ратцынгер нават казаў пра «размыццё веры».

Калі мы звяртаемся да дакументаў ІІ Ватыканскага сабору ў пошуку сутнасці, бачым, што ён не даў накірунку на зручны і спрошчаны каталіцызм, а наадварот, паказаў, як жыць яшчэ глыбейшай каталіцкай верай.







All the contents on this site are copyrighted ©.