2010-11-16 13:53:56

Каталіцкі Касцёл у Беларусі будзе маліцца за ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў зварот да святароў у сувязі з адзначэннем 21 лістапада Сусветнага дня памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў.

Мітрапаліт звяртаецца з просьбай, каб у гэты дзень падчас кожнай св. Імшы памаліцца аб здароўі для пацярпеўшых пры ДТЗ і аб вечным супакоі для загінуўшых на дарогах.

Арцыбіскуп звяртаецца таксама да святароў, каб падчас парафіяльных аб’яў яны заахвоцілі вернікаў да захавання правіл дарожнага руху.

“Штодзённа ў свеце на дарогах гіне больш за 3 тысячы чалавек, у год – 1 100 000 і каля 50 000 000 застаецца параненымі. Улічваючы гэтыя дадзеныя мы не можам быць абыякавымі да існуючай сітуацыі” – падкрэслівае ў сваім звароце Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.







All the contents on this site are copyrighted ©.