2010-11-15 17:35:31

Юбілей святарства вядомага на Беласточчыне праваслаўнага святара


RealAudioMP3 Учора адзначыў 50 гадовы юбілей святарства айцец Рыгор Сасна, настаяцель праваслаўнага прыхода ў Рыбалах на Падляшшы, даследчык праваслаўя і гісторыі рэлігійных адносінаў на Беласточыне і ў старадаўняй Рэчы Паспалітай. Айцец Рыгор з’яўляецца аўтарам звыш 30 кніг і больш 100 навуковых і папулярных артыкулаў прысвечаных прыходам і мястэчкам гэтага краю.

Святкаванні якія праходзілі ў прыходзе юбіляра, наведаў вярхоўны іерарх праваслаўнай царквы ў Польшчы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсея Польшчы Сава, які склаў найлепшыя віншаванні айцу Рыгору. Падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Юркі Ляшчынскага.








All the contents on this site are copyrighted ©.