2010-11-14 14:42:38

Святы Айцец падараваў Рускай Праваслаўнай Царкве рэліквіі апостала Андрэя


RealAudioMP3 У кафедральны сабор Астаны (Казахстан) 30 лістапада даставяць рэліквіі святога апостала Андрэя.

Рэліквіі з'яўляюцца дарам Папы Бэнэдыкта XVI мітрапальнай акрузе Рускай Праваслаўнай Царквы ў Казахстане.

Дэлегацыю Каталіцкага Касцёла ўзначаліць кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Ва ўрачыстасці таксама прымуць удзел сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, апостальскі нунцый у Казахстане і Цэнтральнай Азіі арцыбіскуп Мігель Маўры Буендзіа, каталіцкія біскупы, а таксама кіраўнік мітрапалітальнай акругі мітрапаліт Аляксандр разам з праваслаўным епіскапатам.

Паводле Евангелля, Андрэй першым з апосталаў рушыў услед за Хрыстом. Традыцыя гаворыць, што ён прапаведаваў Евангелле ва ўсходніх краінах, прайшоўшы праз Малую Азію, праз ўзбярэжжа Чорнага мора.

Святы Андрэй шырока вядомы і шанаваны. Ён з’яўляецца нябесным заступнікам Расіі, Украіны, Шатландыі, Румыніі, Грэцыі і Сіцыліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.