2010-11-14 13:10:14

Мудра і адказна карыстацца прыроднымі рэсурсамі заклікаў Святы Айцец перад малітвай “Анёл Панскі”


RealAudioMP3 “Трэба перагледзець адносіны да сельскай гаспадаркі не ў сэнсе настальгіі, а як неабходнага рэсурса для будучыні”, – падкрэсліў сёння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у разважаннях перад малітвай “Анёл Панскі”. Папа нагадаў аб мудрым і адказным карыстанні дарамі прыроды.


Дарагія браты і сёстры!

У другім чытанні сённяшняй літургіі апостал Павел падкрэслівае важнасць працы на карысць жыцця чалавека. У гэтым аспекце таксама адбываецца "Дзень Падзякі", які традыцыйна адзначаецца ў Італіі ў гэту другую нядзелю лістапада, як дзень удзячнасці Богу пасля збору ўраджаю. Хаця ў іншых геаграфічных шыротах часы збору ўраджаю розняцца, я хацеў бы выкарыстаць рэпліку апостала Паўла для маіх разважанняў, у прыватнасці, аб сялянскай працы.

Цяперашні эканамічны крызіс, які з’яўляецца ў гэтыя дні тэмай сустрэчы так званай G20, і які павінен быць прыняты з усёй сурёзнасцю праблемы, мае мноства прычын і робіць моцны заклік да інтэгральнага перагляду глабальнай эканамічнай мадэлі развіцця (гл. Энц. Caritas in veritate, 21). Гэта востры сімптом дадаецца да іншых больш сур'ёзных і ўжо добра вядомых, такіх, як дысбаланс паміж багаццем і беднасцю, голад, надзвычайная экалагічная сітуацыя, і, маючая глабальны характар, праблема беспрацоўя. У гэтым кантэксце, мае вырашальнае стратэгічнае значэнне ажыўленне сельскай гаспадаркі. На самай справе, працэс індустрыялізацыі часам ставіць у цень сельскагаспадарчы сектар, які, выкарыстоўваючы ў сваю чаргу, выгады ад ведаў і сучасных тэхналогій, усё яшчэ не мае належнага значэнне, што адлюстроўваецца таксама на ўзроўні культуры. Я думаю, гэта сігнал, каб перагледзець адносіны да сельскай гаспадаркі не ў сэнсе настальгіі, а як неабходнага рэсурса для будучыні.

У цяперашняй эканамічнай сітуацыі існуе спакуса, каб самыя дынамічныя эканомікі стваралі карысныя для іх саюзы. Аднак гэта можа адбіцца большымі цяжкасцямі для самых бедных краін: пашырэннем скрайнай галечы вялікай колькасці мужчын і жанчын і вычарпання прыродных рэсурсаў Зямлі, даручаных чалавеку Богам Творцам як кажа Кніга Быцця - каб карыстацца імі і ахоўваць (пар. 02,15). Акрамя таго, крызіс, які закрануў нават традыцыйна індустрыяльныя краіны, паказаў на няўстойлівасць існуючай спажывецкай мадэлі, якая з'яўляецца таксама шкоднай для навакольнага асяроддзя і бедных. Павіннен быць супольна выпрацаваны новы баланс паміж сельскай гаспадаркай, прамысловасцю і сферай паслуг, таму што ўстойлівае развіццё павінна выключыць любы недахоп хлеба і працы, паветра, вады і іншых натуральных рэсурсы, якія маюць характар універсальных (гл. Caritas in veritate, 27). Гэта мае фундаментальнае значэнне для распаўсюджвання яснай этычнай свядомасці, якая звязана з самымі складанымі праблемамі нашага часу, каб навучыць нас усіх мудраму і адказнаму карыстанню, што будзе садзейнічаць выхаванню асабістай адказнасці нараўне з сацыяльнымі аспектамі дзейнасці ў сельскіх раёнах, на аснове вечных каштоўнасцяў, такіх, як гасціннасць, салідарнасць, сумесная мэтанакіраваная праца. Не мала маладых людзей ужо выбралі гэты шлях, нават шматлікія выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў вяртаюцца, каб прысвяціць сябе сельскай гаспадарцы, думаю, што гэта не толькі асабістыя і сямейныя патрэбы, але і знак часу, сапраўднага пачуцця дзеля агульнага дабра.

Будзем прасіць Дзеву Марыю, каб гэтыя разважанні паслужылі стымулам для міжнароднай супольнасці, у той час, калі мы дзякуем Богу за плён зямлі і чалавечай працы.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа звярнуў увагу на сітуацыю на востраве Гаіці.

Зараз я хацеў бы зноў выказаць маю блізкасць да дарогога насельніцтва Гаіці, якое, з-за страшнага землятрусу ў студзені, цяпер пакутуе ад сур'ёзнай эпідэміі халеры. Я дзякую ўсім тым, хто робіць усё магчымае ў гэтай новай надзвычайнай сітуацыі, і запэўніваю вас у маёй спецыяльнай малітоўнай памяці. Я звяртаюся таксама да міжнароднай супольнасці аказаць шчодрую падтрымку гэтаму народу.”

Святы Айцец нагадаў таксама аб сваёй ініцыятыве малітвы ў абарону жыцця.

У суботу 27 лістапада, у Базыліцы св. Пятра, я ўзначалю нешпары першай нядзелі Адвэнту і малітву чування ў абарону жыцця. Гэтая ініцыятыва адбудзецца сумесна з мясцовымі Касцёламі ва ўсім свеце. Я заахвочваў, каб у ёй прынялі ўдзел таксама парафіі, рэлігійныя супольнасці, абяднанні і рухі. Падрыхтоўка да ўрачыстасці Божага Нараджэння, гэта добры час, каб прасіць Боскай абароны для кожнага чалавечага існавання, а таксама дзякаваць Яму за дар жыцця, атрыманага ад нашых бацькоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.