2010-11-13 18:04:22

Садзейнічаць гуманізацыі СМІ, стымуляваць крытычнае мысленне


RealAudioMP3 " Камунікацыі – адзін з галоўных вузлоў нашага свету. Касцёл шукае новыя формы размовы з людзьмі, каб абвяшчаць праўды веры, але, ў рэшце рэшт, сапраўднасцю, якая гаворыць без слоў, ёсць толькі засведчаная жыццём любоў." Папа Бэнэдыкт XVI зазначыў гэта, прымаючы сёння ў Клементынскай залі Ватыкану ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай рады па культуры. У прыватнасці, ён ім сказаў:

" Вы абмяркоўвалі тэму "Культура камунікацый у новых моўных выявах.” Я дзякую Прэзідэнту , арцыбіскупу Джанфранко Равазі за цёплыя словы і вітаю ўсіх удзельнікаў, удзячны за іх уклад у вывучэнне гэтай тэмы, што мае самае непасрэднае дачыненне да місіі Касцёла. Гаворачы аб сродках сувязі і мове, на самой справе мы дакранаемся да аднаго з ключавых аспектаў нашага свету і яго культуры, але для тых, хто верыць, падыходзім да таямніцы Бога ў яго дабрыні і мудрасці, Які ў слове вырашыў паказаць сябе і выяўляць сваю волю мужчынам і жанчынам (II Ватыканскі Сабор, з Дагматычнай канстытуцыі. Dei Verbum, 2).

Хрыстус Бог паказаўся нам, як Логас, які звяртаецца да нас і імкнецца да ўсталявання адносін, будуе ідэнтычнасць і годнасць людзей як сваіх любых дзяцей –дзяцей Бога Адзінага. Камунікацы і наогул мова ёсць асноўнымі памерамі чалавечай культуры, якая складаецца з інфармацыі і ідэй, перакананняў і ладу жыцця. Гэта дае правілы, без якіх людзі з цяжкасцю маглі б рушыць разам наперад ва ўзаемадзеянні.”

Далей Бэнэдыкт XVI выказаў сваё задавальненне з таго, што ўпершыню пленарная Асамблея Папскай рады праходзіла па-за мурамі Ватыкана, у гарадской ратушы Рыма, на Капіталійскім узгорку. “Такім чынам, Дэпартамент імкнецца выказаць адну са сваіх асноўных задач: прыслухоўвацца да мужчын і жанчын нашага часу, спрые новым магчымасцям для абвяшчэння Евангелля. Услухоўваючыся ў галасы глабалізаванага свету, мы разумеем, што там вядуцца глыбокія культурныя пераўтварэнні, ствараюцца новыя мовы і новыя формы зносін, якія таксама спрыяюць новым, даволі праблемным антрапалагічным мадэлям.

У гэтым кантэксце, як святары, так і вернікі з заклапочанасцю адзначаюць некаторыя цяжкасці ў дабравешчанні і перадачы веры ў царкоўнай супольнасці.

У свеце, які з камунікацый робіць цэлую стратэгію, Касцёл - хавальнік місіі абвяшчэння ўсім народам Евангелля збаўлення, не можа быць абыякавым і чужым, наадварот, з урастаючай прыхільнасцю ставіцца да творчага выкарыстання, але і з пачуццём крытычнай асцярогі, новых моваў і новых спосабаў камунікацый.

Няздольнасць даць мове глыбокі сэнс і перадаваць прыгажосць вопыту веры можа спрыяць абыякавасці многіх, асабліва маладых людзей, можа стаць прычынай для аддалення ад Касцёла. Ён хоча гаварыць з усімі, хто ідзе па жыцці ў пошуках праўды, каб развіваць дыялог, эфектыўны і плённы. Вы павінны наладзіцца на тую ж хвалю дружалюбнай і шчырай размовы, якая знойдзена падчас “Кортіле дэй джентіле”(Дворыкаў язычнікаў"), які стаў сімвалам еўрапейскай культуры. Сёння многія маладыя людзі аглушаныя бясконцасцю магчымасцяў, прапанаваных камп'ютэрнай сеткай або іншымі тэхналогіямі. Але яны не спрыяюць росту чалавецтва, могуць нават павялічыць пачуццё адзіноты і адчужэння. У абліччы гэтых з'яваў, неабходна каб творчая інтэлігенцыя лічыла сваім абавязкам садзейнічаць гуманізацыі СМІ, стымуляваць крытычнае мысленне і здольнасць ацэнкі і праніклівасці.

Пасля паломніцтва ў Сант'яга-дэ-Кампастэла я убачыў у тысячах людзей, асабліва маладых людзей, сілу і радасць вернікаў. якія уступаюць на шлях пошуку праўды, імкнуцца да прыгажосці.
Мы маем неабходнасць у мужчынах і жанчынах, якія сваім жыццём умеюць дабравесціць Евангелле ясна і смела, з радасцю і міласэрднасці. Бо толькі любоў вартая веры і праўдзівая сведка Бога.”

На заканчэнне сустрэчы Папа ўдзяліў усім сваё Апостальскае благаславенне.








All the contents on this site are copyrighted ©.