2010-11-12 10:48:03

«L’Osservatore Romano»: аб хрысціянскай спецыфіцы


RealAudioMP3 Хрысціянства не з’яўляецца «рэлігіяй кнігі», хоць «абавязковасць перадавання Слова ўчыніла з яго традыцыю, звязаную з кнігамі». Так у скарачэнні характарызуе абвешчаную 11 лістапада 2010 г. апостальскую адгартацыю Бэнэдыкта XVI «Verbum Domini» галоўны рэдактар «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян.
На старонках ватыканскага выдання апублікаваны каментар Джаванні Віяна пад назвай «Хрысціянская спецыфіка».

Нагадваючы, што папскі дакумет з’яўляецца плёнам Сіноду Біскупаў на тэму Божага слова, які адбыўся ў Ватыкане восенню 2008 года, аўтар падкрэслівае, што ў яго працах прыняў удзел, «між іншым, Патрыярх Барталамей, які прамовіў разважанне, і ўпершыню быў запрошаны рабін на знак асаблівай сувязі, якая злучае Касцёл з іўдаізмам». Джаванні Віян у гэтым месцы цытуе фрагмент адгартацыі, у якім гаворка вядзецца пра тую сувязь, узгадвае таксама аб выказанай у дакуменце «волі прыязнасці і канфрантацыі з мусульманамі і іншымі рэлігіямі».

Галоўны рэдактар ватыканскага выдання заўважае, што «Verbum Domini» з’явілася амаль адначасова з пасланнем, якое Пантыфік скіраваў да адказных за Апостальскую бібліятэку, якая, як падкрэслівае, «з нязменнай вялікадушнасцю» служыць «усім, хто шукае праўду, як чытаем у папскім пасланні, якое ў плюралізме слоў заахвочвае скіраваць позірк на адзінае Слова, якое не мінае».







All the contents on this site are copyrighted ©.