2010-11-11 12:21:03

Бэнэдыкт XVI звярнуўся да лідэраў G-20


RealAudioMP3 Сёння ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) распачаўся саміт “Вялікай дваццаткі” –сустрэча лідэраў краін, якія прадстаўляюць 20 буйнейшых эканомік свету. Ён абмяркуе пытанні эканамічнага росту ў пост-крызісны перыяд і мадэрнізацыі міжнародных фінансавых інстытутаў. З нагоды гэтага мерапрыемства Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да Прэзідэнта Паўднёвай Карэі Лі Мён Бака.

У пасланні Папа адзначыў, што сустрэча, якая мае сусветны маштаб, адначасова пацвярджае значэнне Азіі ў эканоміцы ХХІ ст.

Асноўная мэта Саміту – знайсці рашэнні складаных пытанняў, ад якіх залежыць будучыня пакаленняў і якія патрабуюць супрацоўніцтва ўсёй міжнароднай супольнасці на аснове прызнання цэнтральнай ролі павагі да чалавечай годнасці, канчатковай мэты прынятых рашэнняў.

Каталіцкі Касцёл, у адпаведнасці са сваёй спецыфікай, адчувае сябе зацікаўленым і падзяляе заклапочанасць лідэраў, якія будуць прымаць удзел у Сеульскай сустрэчы.

Святы Айцец заклікаў удзельнікаў сустрэчы да вырашэння шматлікіх сур'ёзных праблем, якія стаяць перад светам і якія, у пэўным сэнсе, стаяць сёння перад кожным чалавекам з прычыны эканамічнага і фінансавага крызісу. Неабходна улічваць усе магчымыя вынікі мер пераадоленя крызісу і шукаць трывалых, устойлівых і справядлівых рашэнняў.

“Спадзяюся – кажа Папа – на сур’ёзнае ўсведамленне таго, што прынятыя рашэнні будуць дзейсныя толькі калі, у канчатковым рахунку, будуць накіраваныя на ўсебаковае развіццё чалавека. Увага ўсяго свету засяроджана на вас у надзеі, што рашэнні,прынятыя ў агульнай згодзе, не будуць даваць прывілеі некаторым краінам за кошт іншых.

Вырашальнай для будучыні становіцца магчымасць паказаць свету і гісторыі, што сёння, дзякуючы і гэтаму крызісу, чалавецтва прыйшло да свядомасці, што цывілізацыі і культуры, эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя сістэмы могуць і павінны пагаджацца дзеля агульнага бачання чалавечай годнасці, у павазе да законаў і патрабаванняў, што паходзяць ад Бога Творцы. – зазначыў Папа ў сваім звароце да Прэзідэнта Карэі”







All the contents on this site are copyrighted ©.