2010-11-10 11:58:06

Тэрарыстычныя акты супраць хрысціян у Іраку працягваюцца


RealAudioMP3 Раніцай 10 лістапада 2010 г. серыя прыцэльнага бомбавага абстрэлу дамоў хрысціян адбылася ў Багдадзе. На дадзены момант паведамляецца аб 4 загінуўшых і 11 параненых.

Сённяшнія тэракты яшчэ раз пацвердзілі небяспечную сітуацыю, у якой знаходзіцца хрысціянская меншасць Ірака. Нагадаем, што 31 кастрычніка ў Багдадзе была захоплена староннікамі «Аль-Каіды» каталіцкая святыня з вернікамі, у выніку чаго загінулі 58 чалавек.

Паліцыя паведаміла, што бомбы ўпалі каля чатырох дамоў, якія належаць хрысціянам, у жылых раёнах Багдада. Бомбы ўзарваліся з інтэрвалам у некалькі хвілін.







All the contents on this site are copyrighted ©.