2010-11-10 11:41:21

Расійскі партал “Праўда.ру”: хрысціянскі фемінізм грунтуецца на рэальнасці


Каментуючы гамілію Бэнэдыкта XVI у касцёле Святой Сям'і ў Барселоне, расійскае выданне “Праўда” пытаецца, ці фемінізм можа быць хрысціянскі, і ці ўсе феміністкі павінны выказвацца за аборты?

Аглядальнік газеты адзначыла, што Папа асудзіў ў Іспаніі, існуючы там ліберальны закон аб абортах, закон аб т.зв. аднаполых шлюбах і нагадаў аб неабходнасці абароны сям'і.

Вольга Гуманава звяртае увагу, што патрабаванні секулярызаваных і антыклерыкальных феміністкак стаяць у апазіцыі да мэтаў жаночых хрысціянскіх арганізацый. Апошнія, на самой справе, выступаюць за рашэнне канкрэтных і рэальных праблем паўсядзённага жыцця. Між тым, як заўважае аўтар артыкула, большасць спраў, за якія змагаюцца т.зв. прагрэсіўныя феміністкі, гэта надуманыя псеўдапраблемы, часта проста смешныя і абсурдальна не звязаныя з рэальнасцю.

“Каталіцкія і праваслаўныя жанчыны ў сваім паўсядзённым жыцці сутыкаюцца са значна больш рэальнымі і больш сур'ёзнымі праблемамі. У той час як няверуючая жанчына выбірае позні шлюб, кантрацэпцыю і аборты, хрысціянка шукае іншыя рашэнні, чым забойства дзіцяці. Калі становіцца цяжарнай і не хоча зрабіць аборт, павінна будзе сумяшчаць працу і мацярынства”, - піша журналіст.

Таксама адзначаецца, што поспех каталіцкіх і пратэстанцкіх рухаў жанчын на Захадзе ў значнай ступені грунтуецца на тым, што яны дабіліся шэрагу сацыяльных ільгот для працуючых маці. Па словах журналіста, адной з ключавых ідэй каталіцкага фемінізму з’яўляецца пошук баланса паміж сям’ёй і працай, а таксама заахвочванне мужчын актыўна ўдзельнічаць у праблемах з падтрыманнем дома і выхаваннем дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.