2010-11-09 13:42:17

Бэнэдыкт XVI наведае Ватыканскую бібліятэку


Папа Бэнэдыкт XVI наведае 18 снежня Ватыканскую бібліятэку, адкрытую 20 верасня пасля трох гадоў рамонтных прац. Аб гэтым сказаў сёння яе прэфект, кс. пралат Чэзаре Пазіні на прэс-канферэнцыі, якая прайшла сёння ў прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы.

У бібліятэцы знаходзіцца 1,6 мільёна тамоў, 80 тысяч рукапісаў і 100 тысяч архіўных адзінак, 8400 інкунабул, 300 тысяч манет і медалёў, больш за 150 тысяч фатаграфіі.

Кожны год у Ватыканскай бібліятэцы працуе 20 тысяч навукоўцаў з усяго свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.