2010-11-08 14:48:37

Бэнэдыкт XVI сярод самых уплывовых людзей у свеце паводле дадзеных Forbes


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI заняў пятае месца ў спісе самых уплывовых людзей у свеце паводле амерыканскага часопіса Forbes. Рэйтынг ўключае ў сябе 68 чалавек. Пантыфік заняў першае месца сярод усіх рэлігійных лідэраў.

Ньюёркскі часопіс акрэслівае Бэнэдыкта, як “найвышэйшы зямны аўтарытэт для 1,1 мільярда вернікаў.”

Сярод духоўных лідэраў у спісе Forbes таксама: вярхоўны духоўны лідэр Ірана Аятала Алі Хаменеі (22-е месца) і духоўны лідэр Тыбета, Далай-лама XIV, Тензин Гьяцо (39-е месца).







All the contents on this site are copyrighted ©.