2010-11-07 13:56:21

Святы Айцец падчас малітвы “Анёл Панскі”: Святая Сям’я без слоў вучыць нас першапачатковай годнасці і каштоўнасці шлюбу і сям'і


RealAudioMP3 На заканчэнне літургіі асвячэння касцёла Святой Сям’і ў Барселоне Бэнэдыкт XVI прамовіў з усімі сабранымі малітву “Анёл Панскі”. Перад ёй Пантыфік звярнуўся са сваімі разважаннямі:

Браты і сёстры ў нашым Пану Езусе Хрысце,

Учора ў Порту-Алегры, у Бразіліі, адбылася цырымонія беатыфікацыі Слугі Божай Марыі Барбары ад Найсвяцейшай Тройцы, заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Беззаганнага Сэрца Марыі. Глыбокая вера і гарачая міласэрнасць, з якой яна рушыла ўслед за Хрыстом, будзе натхняць жаданне многіх прысвяціць сваё жыццё на славу Богу і высакароднаму служэнню бліжнім, асабліва бедным і маючым патрэбу.

Сёння я з вялікім задавальненнем асвяціў гэты касцёл у імя Сына Усявышняга, які прынізіў Сябе Самога і стаў чалавекам, і пад апекай Юзафа і Марыі, у цішыні дома ў Назарэце, без слоў вучыць нас першапачатковай годнасці і каштоўнасці шлюбу і сям'і, надзеі чалавецтва, у якім жыццё атрымлівае пашану ад зачацця да яго натуральнага заканчэння. Ён таксама вучыць нас, што Касцёл, калі слухае і выконвае Яго словы, ператвараецца ў яго Сям’ю. І, больш таго, дае нам місію быць насеннем братэрства для кожнага сэрца, ахвяруючы яму надзею.

Прапітаны пабожнасцю Святой Сям'і з Назарэта, якую святы Хасэ Маньянэ распаўсюдзіў паміж каталонскага народа, геній Антоніо Гаўдзі, праз натхненне і запал хрысціянскай веры, ператварыў гэты храм з каменя ў хвалу Бога. Слава Богу, як гэта здарылася падчас Нараджэння Хрыста, героі гэтай справы былі самымі сціплымі і простымі людзьмі. На самой справе, Гаўдзі сваёй працай хацеў несці Евангелле ўсім людзям. Гэта было задумана як тры брамы ў катахезе аб Езусе Хрысце, як вялікі ружанец, простая малітва, дзякуючы якой можна сузіраць таямніцы радасныя, балесныя і хвалебныя нашага Пана. Не толькі гэта: у супрацоўніцтве з пробашчам, ксяндзом Гілам Парэсам, Гаўдзі заснаваў і фінансаваў школу для дзяцей будаўнікоў і дзяцей з бедных сем'яў, якія жылі на перыферыі Барселоны і былі ізгоямі. Яго перакананні сталі рэальнасцю, якую акрэсліў словамі: “Бедныя павінны заўсёды шанавацца ў касцёле, і гэта з'яўляецца хрысьціянскай міласэрнасцю".

Сёння раніцай я меў задавальненне абвесціць гэты касцёл Малой Базылікай. У ім, мужчыны і жанчыны з усяго свету захапляюцца фактам Божага Нараджэння. У гэты момант мы разважаем таямніцу Уцелаўлення, і ўздымаем нашу малітву да Маці Божай са словамі Анёла, давяраючы ёй нашае жыццё і жыццё ўсяго Касцёла, і просім дар супакою для ўсіх людзей добрай волі.”







All the contents on this site are copyrighted ©.