2010-11-06 18:46:34

Святы Айцец падчас св. Імшы ў Санц’яга-дэ-Кампастэла: “Бог – гэта кульмінацыя нашай свабоды” (поўны тэкст)


RealAudioMP3 У другой палове дня на плошчы перад катэдрай у Санц’яга-дэ-Кампастэла Папа узначаліў святую Імшу з нагоды Святога Кампастэліянскага Года. Падчас яе Пантыфік звярнуўся да сабраных з гаміліяй:

“Умілаваныя браты ў Езусе Хрысце!

Дзякую Богу за дар магчымасці быць тут, на гэтай цудоўнай плошчы напоўненай мастацтвам, культурай і духоўным значэннем. У гэта Святы Год, іду як пілігрым сярод пілігрымаў, суправаджаючы ўсіх, хто прыходзіць шукаючы веры ва Уваскрослага Хрыста. Веры абвешчанай і перададзенай Апосталамі, такімі як св. Якуб Вялікі, які ўшаноўваецца ў Кампастэла з незапамятных часоў.

Я ўдзячны за словы прывітання Арцыбіскупу Хуліану Барыё Барыё, пастыру гэтага мясцовага Касцёла, а таксама за шчырую прысутнасць Іх Каралеўскай Высокасці князёў Астурыйскіх, шаноўных кардыналаў, а таксама шматлікіх братоў у біскупстве і святарстве. Дасылаю, маё сардэчнае прывітанне еўрапейскім парламентарыям, членам групы “Шлях св. Якуба”, а таксама нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым уладам, якія пажадалі прысутнічаць на гэтым набажэнстве. Усё гэта з’яўляецца знакам павагі Наступніка св.Пятра і глыбокім пачуццём якое св. Якуб Кампастэльскі абуджае ў Галісіі і ў другіх месцах Іспаніі, якая лічыць Апостала сваім апекуном і абаронцам. Сардэчна вітаю, таксама асобаў кансэкраваных, семінарыстаў і вернікаў якія ўдзельнічаюць у гэтай Эўхарыстыі, і з асаблівым пачуццём вітаю, пілігрымаў, будаўнікоў сапраўднага духу св. Якуба, без якога немагчыма зразумець нічога, ці амаль нічога з таго, што тут адбываецца.

Адно выказванне з першага чытання сцвярджае з выдатнай прастатой: “З вялікай сілай апосталы давалі сведчанне аб уваскрасенні Пана Езуса” (Дз 4, 33). На самой справе, адпраўным пунктам усяго таго, чым з’яўляецца хрысціянства, стала і працягвае быць не чалавечая ініцыятыва ці праэкт, але Бог, які аб’яўляе Езуса справядлівым і святым перад чалавечым судом, аб’явіўшым Яго богазняважнікам; Бог, які збавіў Езуса Хрыста ад смерці; Бог, які чыніць справядлівасць усім, хто быў несправядліва прыніжаны на працягу гісторыі.

“Сведкамі гэтых падзей з’яўляемся мы і Дух Святы, якога Бог даў тым, хто яму падпарадкоўваецца” (Дз 5,32), кажуць апосталы. Так, сапраўды, яны даюць сведчанне жыццю, смерці і уваскрасенню Езуса Хрыста, якія пазналі Яго, калі прапаведваў і чыніў цуды. Нам, дарагія браты, у сённяшні час трэба наследваць прыклад апосталаў, пазнаючы Пана кожны дзень больш і больш, і даючы яснае і каштоўнае сведчанне яго Евангелля. Няма большага скарбу, які можам прынесці ў дар нашым сучаснікам. Так, упадабнімся да св. Паўла, які пасярод шматлікіх нягодаў, бураў і самотнасці абвяшчаў: “Мы носім гэты дар у гліняных сасудах, і паказваем, што гэтая незвычайная моц паходзіць ад Бога, а не ад нас” (2 Кар 4,7).

Згодна са словамі Апостала язычнікаў гучыць Евангелле, якое мы сёння пачулі, і якое запрашае нас жыць наследуючы сціпласць Хрыста, які ва ўсім выконваючы волю Айца, прыйшоў каб служыць, “і аддаць сваё жыццё за многіх” (Мт 20, 28). Для вучняў якія хочуць наследваць Хрыста, служыць братам гэта не з’яўляецца толькі адным з магчымых варыянтаў, але становіцца важнай часткай іх асабістага я. Служэння, якое не вымяраецца крытэрыямі свету, матэрыяльнасці і відавочнасці, але дае сведчанне ў Яго, нават праз самыя простыя жэсты. У прапанове гэтага новага спосабу адносінаў у грамадстве, якае базуецца на логіцы любові і служэння, Езус звяртаецца нават да “кіраўнікоў народаў”, таму, што там, дзе няма клопату аб бліжніх узрастаюць формы дамінавання і эксплуатацыі, якія не застаўляюць месца для сапраўднага інтэгральнага чалавечага развіцця. Я хацеў бы ў гэтым пасланні звярнуцца асабліва да моладзі: менавіта вам, гэты важны фрагмент Евангелля указвае шлях. Таму што, адмаўляючыся ад эгаістычнага спосабу мышлення, які вам вельмі часта прапаноўваюць, і прымаючы спосаб мышлення Хрыста, вы можаце цалкам рэалізавацца і стаць зернем надзеі.

Гэта тое што нам нагадвае святкаванне Святога Кампастэліянскага Году. Гэта тое, што ёсць у глыбіні сэрца, ведаючы гэта відавочнае і адчуваючы, але не маючы магчымасці выразіць словамі, жывуць шматлікія пілігрымы якія ідуць у Санц’яга-дэ-Кампастэла для таго, каб прытуліцца да Апостала. Стомленнасць ад падарожжа, разнастайнасць краявідаў, сустрэчы з людзьмі розных нацыянальнасцяў, адкрываюць на тое, што з’яўляецца самым глыбокім і шырокім, на тое што аб’ядноўвае людзей: быць у пошуку, патрабаваць праўды і прыгажосці, вопыту ласкі, любові і супакою, прабачэння і прымірэння. У самай глыбіні ўсіх гэтых людзей гучыць рэзананс прысутнасці Бога і Святога Духа. Так, кожны чалавек які стварае цішыню ўнутры сябе і ўстанаўлівае дыстанцыю да імкненняў і жаданняў, чалавек які моліцца, асветлены Богам, сустракае і прызнае Хрыста. Хто ідзе пілігрымкай у Санц’яга, робіць гэта каб сустрэцца перш за ўсё з Богам, які ўцелавіўся ў велічы Хрыста, і Ён прымае яго і благаслаўляе на ўваход у Браму Славы.

Адсюль, пасылаючы Евангелле, якое Пётр і Якуб падцвердзілі сваёй уласнай крывёю, хачу звярнуць погляд на Еўропу якая ідзе ў пілігрымцы да Кампастэла. Якія яе найвялікшыя патрэбы, страхі і надзеі? Які асаблівы і фундаментальны ўклад Касцёла ў гэтую Еўропу, якая стаіць на працягу апошніх пяцідзесяці год на шляху новых формаў і праэктаў? Яе уклад сканцэнтраваны на адной ісціне вельмі простай і той жа час важнай: Бог існуе і ён даў нам жыццё. Толькі Ён з’яўляецца абсалютам, любоўю вернай і нязменнай, бясконцай мэтай, якая праяўляецца ва ўсіх каштоўнасцях, праўдзе і прыгажосці гэтага свету, свету цудоўнага, але не дастатковага для сэрца чалавека. Бога зразумела добра св. Тэрэза ад Езуса калі напісала: “Толькі Бога дастаткова”.

Трагедыяй ў тым, што пануе і распаўсюджваецца думка аб Богу, ворагу чалавека і яго свабоды. На гэта хачу адказаць сапраўднай біблійнай верай у Бога, які паслаў у гэты свет Свайго Сына Езуса Хрыста, каб ніхто не памёр, але ўсе мелі жыццё вечнае (пар Ян 3, 16).

Святы аўтар абвяшчае імператыў паганству, для якога Бог з’яўляецца зайздросным і пагарджае чалавекам: як Бог стварыў усе рэчы не любячы іх, Ён які ў бясконцай паўнаце не мае патрэбы ні ў чым? (пар. Муд.11, 24-26). Як ён аб’явіўся людзям не жадаючы іх абараніць? Бог гэта крыніца нашага быцця і фундамент і кульмінацыя нашай свабоды, не праціўнік яе. Як чалавек смяротны можа стварыць самога сябе, і як чалавек грэшны можа сам прымірыцца з сабою? Як магчыма каб стала публічным маўчанне аб першай і асноўнай рэальнасці чалавечага жыцця? Як тое, што з’яўляецца самым значным у ім, можа быць закрыта у рамках прыватнасці і схавана ў цені? Мы людзі, не можам жыць у цемры, не бачачы святло сонца. І тады, як магчыма адмаўляць Бога, сонца розуму, сілу волі і магніт нашых сэрцаў, як можна схаваць гэтае святло якое асвятляе кожную цемру? Таму, неабходна, каб Бог вярнуўся, каб зноў радасна загучаў над небам Еўропы; каб гэтае святое слова не прамаўлялася ніколі надарэмна; каб не было засмучана у служэнні мэтам, якія не з’яўляюцца ягонымі. Трэба, каб было абвешчана са святой пашанай. Неабходна успрымаць яго так, на працягу кожнага дня, у цішыні працы, у братэрскай любові і ў цяжкасцях, якія годы прыносяць з сабою.

Еўропа павінна адкрыцца на Бога, выйсці на сустрэч Яму без страху, працаваць для годнасці чалавека, якая была адкрыта дзякуючы найлепшым традыцыям: біблійнай, якая тут з’яўляецца фундаментальнай, эпохі класічнай, сярэдневечнай і сучаснай, у якую нарадзіліся вялікія філасофскія, літаратурныя, культурныя і сацыяльныя шэдэўры Еўропы.

Гэты Бог і гэты чалавек з’яўляюцца тымі, якія паказаліся канкрэтна і гістарычна ў Хрысце. Хрыстус, Якога мы можам знайсці на шляхах якія вядуць у Кампастэла, дадзены нам як Той, каго ўкрыжавалі. Гэты крыж, найбольшы знак найвялікшай любові, таму з’яўляецца дарам і прабачэннем адначасова, павінен быць нашай палярнай зоркай якая свеціць у ночы. Крыж і любоў, крыж і святло, сталі сінонімамі нашай гісторыі, таму што Хрыстус дазволіў нам Сябе укрыжаваць на ім, каб даць найвялікшае сведчанне сваёй любові, каб запрасіць нас да прабачэння і прымірэння, каб навучыць нас перамагаць зло дабром. Не адмаўляйцеся прымаць гэтую навуку Хрыста, крыжа і жыцця. У Ім мы сустрэнем Бога як Сябра, Айца і Правадніка. О Крыж благаслаўлённы, будз святым заўсёды на Еўрапейскай зямлі!

Дазвольце, мне праславіць чалавека, які супрацьстаіць пагрозам для захавання сваёй годнасці, для пазбаўлення сябе першапачатковых каштоўнасцяў і багаццяў, для выключэння ці смерці дзеля найбольш слабых і бедных. Не магчыма шанаваць Бога без клопату аб чалавеку, не пытаючыся самога сябе аб тым хто з’яўляецца Айцом гэтага чалавека. Еўропа навукі і тэхналогіяў, Еўропа цывілізацыі і культуры павінна быць, у той жа час, Еўропай адкрытай на трансцэндэнтнасць і на братэрства з іншымі кантынентамі, на Бога жывога і сапраўднага, і клапаціцца пра чалавека жывога і сапраўднага. Гэта тое, што Касцёл хоча прынесці ў Еўропу: клапаціцца аб Богу і аб чалавеку, і разумець, што яны абодва былі ахвяраваны ў Езусе Хрысце.

Дарагія сябры, уздымем погляд надзеі на тое ўсё, што Бог абяцаў нам. Каб Ён даў нам сваю сілу, умацоўваў архідыяцэзію Кампастэла, ажыўляў веру сваіх дзяцей і дапамагў ім быць вернымі іх пакліканню сеяць і даваць сілу Евангеллю, таксама і ў іншых землях. Каб св. Якуб, сябра Пана, даў шматлікія ласкі Галісіі, іншым народам Іспаніі, Еўропе і іншым землям нават за марамі, дзе Апостал з’яўляецца знакам хрысціянскай ідэнтычнасці і працаўніком у справе абвяшчэння Хрыста.”







All the contents on this site are copyrighted ©.