2010-11-05 15:14:57

Індыйскія хрысціяне звярнуліся да Абамы


RealAudioMP3 Аб адкрытым асуджэнні дыскрымінацыі просяць Прэзідэнта ЗША Барака Абаму індыйскія хрысціяне. Яны звярнуліся да яго ў сувязі з візітам амерыканскага лідэра ў Індыю, які пачынаецца ў суботу, 6 лістапада. Хрысціяне просяць Абаму, каб падчас сутрэч з кіраўніцтвам дзяржавы і парламентам краіны сказаць адкрыта аб прынцыпах гармоніі і талерантнасці, а таксама звярнуць увагу на рэлігійную свабоду, гарантаваную канстытуцыяй краіны. “Дзяржава павінна спыніць фанатызм радыкальных індуістаў”,- сказаў журналістам арцыбіскуп Рафаэль Чынат.

У звароце індыйскіх хрысціянаў да Прэзідэнта ЗША ўказваецца на неабходнасць абараняць прынцыпы свабоды сумлення. Нагадваецца таксама аб гвалтоўных атаках супраць вернікаў рэгіёну Арыссы і іншых штатаў Індыі.

Напрыканцы свайго звароту мясцовыя хрысціяне падкрэсліваюць, што падчас эканамічнага пад'ёму, які перажывае Індыя, неабходна прымаць меры, каб не павялічвалася розніца паміж беднымі і багатымі, а наадварот, пачала пашырацца сацыяльная справядлівасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.