2010-11-05 13:11:23

Лісабон: салідарнасць з Бэнэдыктам XVI


RealAudioMP3 Лісабонская дыяцэзія (Партугалія), адказваючы на заклік папы Бэнэдыкта XVI, правядзе “Чуванне ў імя жыцця”. Кардынал Жозэ Палікарпо заахвочвае далучыцца да акцыі кожную парафію сталічнай дыяцэзіі.

Папа ў першую нядзелю Адвэнта, 27 лістапада, адправіць нешпары ў Базіліцы св. Пятра, якія стануць часткай чування прысвечанага “Жыццю, якое нараджаецца”. Яго мэта – пашырыць дзеянні і сведчанне Касцёла на карысць культуры жыцця і любові.

У сваім пасланні кардынал Палікарпо канстатуе пастаянныя напады з боку сучаснага свету на жыццё, падкрэсліваючы асаблівую ролю Касцёла ў службе жыццю з перакананнем, што кожнае чалавечае існаванне паходзіць ад Бога і знаходзіць сваё поўнае ўвасабленне ў Езусе Хрысце.







All the contents on this site are copyrighted ©.