2010-11-03 17:21:00

Мітрапаліт Філарэт: Царква не заклікае да навязвання рэлігійных традыцый дзецям і дарослым


RealAudioMP3 Царква не заклікае да навязвання рэлігійных традыцый дзецям і дарослым. Пра гэта сёння на пасяджэнні Каардынацыйнай рады па распрацоўцы і рэалізацыі супольных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой заявіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА.

Мітрапаліт Філарэт адзначыў, што Царква да чалавека можа прыйсці толькі праз добраахвотны і свядомы выбар. Аднак ён павінен засноўвацца на паўнаце інфармацыі. Акрамя гэтага, іерарх лічыць, што ў беларускай сістэме адукацыі па-ранейшаму робіцца ўпор на аб’ём ведаў, а выхаванне асобы застаецца на другім плане. Менавіта таму неабходна вярнуцца да духоўных традыцый нашага народу.

«Асноўная слабасць нашага грамадства — аслабленне жыццёвых арыенціраў у моладзі», — адзначыў Мітрапаліт. Злачыннасць, дэмаграфічны спад, рост алкагалізму і наркаманіі, а таксама новыя небяспечыня формы залежнасці сталі хваробамі сучаснага грамадства. Пры гэтым сёння нават свецкія ўлады прызнаюць, што корань гэтых слабасцяў заключаецца менавіта ў духоўнай сферы.

Акрамя гэтага, Мітрапаліт Філарэт адзначыў, што на сённяшні дзень мы не назіраем дастатковага ўзроўню інфармаванасці ў рэлігійных пытаннях не толькі з боку маладога пакалення, але часта і сярод тых, хто навучае ў школах. «Часам мы сутыкаемся з адмаўленнем рэлігіі самой па сабе або з выкладаннем сурагату духоўнасці», — сказаў Патрыяршы Экзарх. Іерарх падкрэсліў, што альтэрнатывы духоўнаму выхаванню ў школе няма, а прывіваць духоўныя каштоўнасці неабходна менавіта з юнацкага ўзросту.







All the contents on this site are copyrighted ©.