2010-11-03 11:14:03

Балгарская Каталіцкая Царква ўсходняга абраду адзначае 150 гадавіну еднасці з Рымам


RealAudioMP3 4-7 лістапада 2010 г. Балгарская Каталіцкая Царква ўсходняга абраду святкуе юбілей 150-годдзя аднаўлення Еднасці з Апостальскім Пасадам. Урачыстасці адбудуцца ў гарадах Плоўдзіве і ў Сафіі.Іх узначаліць Прадстаўнік Святога Айца Беэнэдыкта XVI Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры.
У святкаваннях прымуць удзел таксама іерархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з усёй Еўропы. Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву на ўрачыстасцях прадстаўляе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

На сёняшні час Апостальскі Каталіцкі Экзархат налічвае больш за 20 парафій па ўсёй краіне, якімі апякуюцца 18 святароў.
У экзархаце нясуць служэнне айцы манаскага ордэна Успеньня Бгародзіцы, Уваскрасенцы, Салезіяне, Кармеліты, а таксама манахіні Кармеліткi, Эўхарысткі, Аблаткі.


Дзейнічаюць таксама і сучасныя супольнасці кансэкраванага жыцця - Рух Факалараў, трэці ордэн Дамініканаў.

З 1995 года Апостальскім Экзархам Балгарскай Каталіцкай Царквы ўсходняга абраду з’яўляецца Біскуп Хрысто (Пройкаў).







All the contents on this site are copyrighted ©.