2010-11-02 15:14:16

”Дай цяпер і заўсёды твайму касцёлу, Пан, святых святароў!”


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства монсіньёр Маўро Пьячэнца сёння, у дзень задушнай малітвы, кажа:" Святары ёсць жывым напамінам аб Небе."

Святарскае існаванне павінна быць якнайбольшым напамінам аб Небе, жывым сведчаннем таго, што святарства прызначана для сустрэчы чалавека з Богам, якая адбываецца перш за ўсё праз цэлебрацыю Сакрамантаў, у адкрыцці гэтай містычнай “чалавеча-Боскай” прасторы , якой так прагнуць людзі, у тым ліку і нашы сучаснікі. Гэтая прага падзвергнутая усім небяспекам, навязванню сучаснай культурай стаўлення адноснасці і закліку да абсалютнага гедэнізму, пошуку асалоды і спажывецтва. Але прага Неба, прага Высокасці невыкараняльная з сэрца чалавека.

Святарам дадзена ў выключны спосаб ўдзельнічаць у Боскім жыцці і ў паслугоўванні Самому Хрысту, які, праз ахвяру ўласнага жыцця, адчыніў “дзверы ў Неба” – дзеля свабоды кожнага стварэння, якое шчыра жадае ісці следам за Ім.

“Пры нагодзе ўспаміну ўсіх памёрлых вернікаў накіруем мы, - працягвае кіраўнік ватыканскай дэкастэрыі для Духавенства, - асабліва святары, моцную малітву да Пана
жыцця аб нашых братах-святарах, якія ўжо жывуць ў Нябесным святле.З кожнага хрысціянскага сэрца ўзносіцца малітва аб памёрлых святарах і просьба да іх аб адзінстве і моцным заступніцтве:

”Дай цяпер і заўсёды твайму касцёлу, Пан, святых святароў!”








All the contents on this site are copyrighted ©.