2010-11-02 15:13:09

Італьянскі публіцыст: Ян Павал ІІ быў Папам, які прамаўляў да ўсяго свету


RealAudioMP3 Ян Павал ІІ быў “Папам-палякам, які сапраўды прамаўляў да ўсяго свету”,- сцвердзіў італьянскі публіцыст Массімо Франко ў грамадскім радыё RAI прадстаўляючы сваю апошнюю кнігу пад назвай: “Быў сабе раз Ватыкан”.

Пастаянны палітычны каментатар газеты “Коррьерэ дэлля Сэра”, да якой прыйшоў з каталіцкай гезеты “Аввэнірэ” выказаў меркаванне, што “крызіс Касцёла і Ватыкана паглыбляе крызіс на Захадзе”. “Вы не можаце чакаць, што калі Касцёл знаходзіцца ў бядзе, Захад лепш ад яго выйдзе з крызісу. Я думаю, што існуе вельмі цесная сувязь, і як ні парадаксальна Касцёл мае глабальнае бачанне, чаго Еўропа не мае. Я ўпеўнены, што за 50 гадоў не будзе такога Касцёла, які існуе сёння, але і Захад будзе зусім іншым”,- піша італьянскі публіцыст.


Франко адзначыў, што “Касцёл з гонарам цяпер паўтарае, што ёсць неактуальным” і выказаў перакананне, што “неактуальнасць з’яўляецца вельмі глыбокім паняццем, і вельмі рызыкоўным”.

Публіцыст адзначыў далей, што цяперашні Пантыфікат “лічыцца вельмі еўрацэнтрычным” і Папа Бэнэдыкт ХVI лічыць”што перамога прыйдзе з Захаду, пераш за ўсё з Еўропы”. Ён дадаў, што “сведчыць аб гэтым таксама імя, якое прыняў,- Бэнэдыкт”








All the contents on this site are copyrighted ©.