2010-11-02 15:05:41

Айцец Ламбардзі: вера, мастацтва,сям'я, Еўропа - асноўныя тэмы падарожжа Бэнэдыкта XVI у Сант'яга і Барселону


RealAudioMP3 На гэтым ужо тыдні - 6 і 7 лістапада пройдзе 2-гі візіт Папы ў Іспанію. Гэта будзе 18-ы міжнародны Апостальскі візіт святога Айца і 12-ты - у краіну Еўропы. Ён спалучаны са Святым годам Сант'яга-дэ-Кампастэла і асвячаннем храма ў імя Святога сямейства ў Барселоне.

“Папа зазначыў, што ён будзе маліцца пілігрымам сярод пілігрымаў перад магілай Святога Якуба,”- сказаў айцец Фэдэрыко Ламбардзі журналістам, сабраным прынагодна у залі Друку Ватыкана. " Вера, мастацтва, сям'я ў Еўропе: гэта асноўныя тэмы маючага цяпер адбыцца Апостальскага візіту Бенедыкта XVI у Іспанію. Папа вельмі рады паломніцтву; Ратцынгеры – ён і брат – даўно жадалі наведаць гэтыя святыні.”

Як далей зазначыў прэсавы сакратар Папы, архітэктар касцёла ў Барселоне быў прыкладам хрысціянскага жыцця; цяпер пачаўся працэс беатыфікацыі Антонія Гаўдзі. Як падкрэсліў прамоўца, высокая мастацкая і духоўная каштоўнасць касцёла, вартага майстроў сярэднявечча, была асягнута, дзякуючы таму, што Гаўдзі ведаў глыбока Святую Імшу і Святое Пісанне, даў чуць прысутнасць Бога.”

Айцец Ламбардзі пацьвердзіў, што падчас знаходжанняў аўтаноміях Галісіі і Каталоніі Бенедыкт XVI будзе гаварыць на дыялектах абедзвюх абласцей.
Бенедыкт XVI плануе зноў наведаць Іспанію ў трэці раз ў 2011 годзе для ўдзелу ў Сусветным дні моладзі ў Мадрыдзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.