2010-11-02 15:19:47

ААН заклікае ўмацаваць барацьбу супраць экстрэмізму.


RealAudioMP3 Дзяржавы павінны павышаць палітычную і прававую пільнасць з тым, каб не дапускаць усплёску гвалту на глебе расізму і ксенафобіі, ахвярамі якіх становяцца прадстаўнікі этнічных, рэлігійных або культурных суполак і нацыянальных меншасцяў.

Аб гэтым заявіў Спецыяльны дакладчык па пытанні аб сучасных формах расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці спадар Гіту Муігаі,выступаючы ў Трэцім камітэце 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Гіту Муігаі заклікаў ўмацаваць барацьбу супраць экстрэмісцкіх палітычных партый і рухаў, у тым ліку груп неанацыстаў і «брытагаловых», а таксама аналагічных экстрэмісцкіх ідэалагічных рухаў.

Ён падкрэсліў, што ні адна дзяржава не застрахавана ад падобных з'яў, але важна, каб дзяржавы прызнавалі іх існаванне і памяталі аб іх небяспецы. Ён дадаў, што расісцкія праявы могуць прывесці да генацыду, ваенных злачынстваў, этнічных чыстак і злачынстваў супраць чалавецтва.

Прадстаўнік ААН дадаў, што дзяржавы павінны прымаць рашучыя намаганні па прыцягненню да адказнасці вінаватых у здзяйсненні злачынстваў на расавай глебе.








All the contents on this site are copyrighted ©.