2010-11-01 10:31:48

Іспанія перад папскім візітам


RealAudioMP3 Папу ўжо чакаюць Санц'яга-дэ-Кампастэла і Барселона, дзе ўжо практычна скончана падрыхтоўка да візіту. Папа Бэнэдыкт XVI прыбудзе да магілы апостала Якуба
ў суботу 6 лістапада. А ў нядзелю ён кансэкруе ў сталіцы Каталоніі знакаміты касцёл Святой Сям'і (Sagrada Familia).

«Я хацеў бы, каб дзякуючы візіту Папы павялічыліся пакліканні да хрысціянскага сужэнства, святарства, законнага жыцця і місій», - сказаў кардынал Луіс Марцінэс Сісташ з Барселоны. Папа звяртае таксама ўвагу на «спецыфічнае пакліканне свецкіх ў грамадскім жыцці. Тут і ўсюды мы патрабуем гэтай прысутнасці, каб сеяць у розныя рэаліях свету семя Евангелля». Акрамя таго, Бэнэдыкт добра зразумеў «прыгажосць храма Святой Сям'і і тэалагічную канцэпцыю гэтага касцёла, якую меў архітэктар Антоніо Гаўдзі», - сказаў кардынал Сісташ.

Мэр Барселоны заклікаў жыхароў горада, каб былі як «найлепшымі гаспадарамі» падчас папскага візіту. Прысутнасць Папы Бэнэдыкта XVI, гэта ўнікальная магчымасць паказаць, што горад з'яўляецца талерантным, адкрытым і плюралістычным, і працуе на карысць міру і супрацоўніцтва з іншымі гарадамі і краінамі. «Ніхто не можа зразумець гісторыю Барселоны без фундаментальнага ўклада ў яе Каталіцкага Касцёла", - сказаў мэр.

Папу ўрачыста прывітае ў Санц'яга-дэ-Кампастэла прынц Філіп і яго жонка Летыцыя, а ў Барселоне кароль Хуан Карлас і каралева Сафія.







All the contents on this site are copyrighted ©.