2010-11-01 15:53:22

Інтэнцыі Папы ў лістападзе


Папа Бэнэдыкт XVI заклікае вернікаў маліцца ў лістападзе за ахвяраў наркаманіі і іншых формаў залежнасці

Прапанова малітвы ў гэтай інтэнцыі з’яўляецца вынікам ініцыятывы больш за 50 міліёнаў чалавек з пяці кантынентаў.

Біскуп Рыму кожны месяц прадстаўляе дзве інтэнцыі для малітвы, адну агульную, а другую місіянерскую.

Агульная інтэнцыя на лістапад гучыць: За ахвяраў наркотыкаў і іншых форм залежнасці, каб яны з дапамогай хрысціянскай супольнасці, у моцы Бога Збаўцы, знайшлі сілы радыкальна змяніць сваё жыццё.

Місійная інтэнцыя: Каб Касцёлы Лацінскай Амерыкі працягвалі кантынентальную місію прапанаваную іх біскупамі, уключаючы яе ва ўніверсальнае місіянерскае заданне ўсяго Божага народу.







All the contents on this site are copyrighted ©.