Папа Бэнэдыкт XVI заклікае вернікаў маліцца ў лістападзе за ахвяраў наркаманіі і іншых
форм залежнасці
Прапанова малітвы
ў гэтай інтэнцыі з’яўляецца вынікам ініцыятывы больш за 50 міліёнаў чалавек з пяці
кантынентаў.
Біскуп Рыму кожны месяц прадстаўляе дзве інтэнцыі для малітвы,
адну агульную, а другую місіянерскую.
Агульная інтэнцыя на лістапад гучыць:
За ахвяраў наркотыкаў і іншых форм залежнасці, каб яны з дапамогай хрысціянскай супольнасці,
у моцы Бога Збаўцы, знайшлі сілы радыкальна змяніць сваё жыццё.
Місіянерская
інтэнцыя: Каб Касцёлы Лацінскай Амерыкі працягвалі кантынентальную місію прапанаваную
іх біскупамі, уключаючы яе ва ўніверсальнае місіянерскае заданне ўсяго Божага народу.