2010-11-01 15:40:00

Бэнэдыкта XVI запрасілі наведаць індуісцкі храм


RealAudioMP3 Папу Бэнэдыкта XVI запрасілі у індуісцкую святыню. Гэты візіт можа быць карысным для паразумення і ўзаемнага пашанавання, напісаў у сваім заяўленні Раян Дзэд, кіраўнік Таварыства Індуізму.

У той жа час, ён выразіў падзяку за віншаванні, якія Ватыкан накіраваў індуістам усяго свету з нагоды свята Дзівалі, якое адзначалася 28 кастрычніка.

“Пошук праўды з’яўляецца супольнай мэтай індуістаў і хрысціян, і ў гэтым духу варта перамагаць стэрэатыпы і фрагментарнасць ва ўзаемнай ацэнцы” – напісаў кіраўнік Таварыства Індуізму. Гадоўная сядзіба гэтай арганізацыі знаходзіцца ў штаце Невада ў ЗША.

Раян Дзэд выразіў радасць з нагоды таго, што ў рамках Крыжовага Шляху ў Вялікую Пятніцу мінулага году Папа працытаваў верш з Упанішадаў, філасоўскіх індуісцкіх трактатаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.