2010-10-30 12:44:16

“Octava Dies”- кс. Федэрыко Ламбардзі аб Сінодзе Біскупаў


RealAudioMP3 “Што патрабуе ў сваім пасланні Сінод Біскупаў ад кіруючых народамі Блізкага Усходу?”- пытаецца кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы. Таго, каб хрысціяне “змаглі карыстацца ўсімі грамадзянскімі правамі, свабодай сумлення і культу, свабодай адукацыі і выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі”, таму што яны “з’яўляюцца арыгінальнымі і сапраўднымі грамадзянамі, лаяльнымі сваёй радзіме і вернымі ўсім сваім нацыянальным абавязкам”.

“Аб чым гаворыць Пасланне звяртаючыся да міжнароднай супольнасці?”- працягвае айцец Ламбардзі. Аб тым, што “мы асуджаем гвалт і тэрарызм, незалежна ад яго паходжання, і любы рэлігійны экстрэмізм. Мы асуджаем усе формы расізму, антысемітызму, барацьбы з хрысціянствам і ісламафобію. Мы заклікаем рэлігіі ўзяць на сябе адказнасць ў дыялогу паміж культурамі і цывілізацыямі ў нашым рэгіёне і ва ўсім свеце”.







All the contents on this site are copyrighted ©.