2010-10-30 13:31:04

Індыя: місіянер пабіты за выхаваўчую працу


RealAudioMP3 У індыйскім штаце Карнатака хрысціяне ўсё часцей становяцца мэтай атак індуісцкіх экстрэмістаў. І гэта таму, што Касцёл займаецца школамі, у якіх бедныя з самых нізкіх кастаў могуць атрымліваць адукацыю.

У гэтым перакананы Філіп Норонья кіраўнік школы Святога Крыжа ў Бангалоры. Тыдзень таму ён быў жорстка пабіты групай з 500 фундаменталістаў, якія абвінавацілі яго ў сэксуальных дамаганнях. На самай справе, прычынай нападу была спроба захапіць частку тэрыторыі школы, якую яны хацелі далучыць да зямлі вакол індуісцкага храма.

Пабіты місіянер адзначае, што фундаменталісты ўсё больш актыўна супрацьстаяць адукацыйнай дзейнасці Касцёла. Адукацыя азначае сацыяльнае развіццё, павышэнне дасведчання сваёй годнасці і правоў кожнага чалавека, а такім чынам, вышэйшыя касты не могуць так лёгка эксплуатаваць бедных.







All the contents on this site are copyrighted ©.