«Любіце, як Езус!». Бэнэдыкт ХVI да дзяцей і моладзі «Каталіцкай акцыі»
Папа Бэнэдыкт ХVI
cустрэўся сёння з дзецьмі і моладдзю італьянскага руху “Каталіцкая акцыя”.
Дэвіз
сустрэчы: “Яшчэ больш: падрасцем разам!”, як зазначыў Святы Айцец, прымусіў яго падумаць
над словамі “Яшчэ больш!”
“Што робіць дзіця, калі жадае стаць большым? Параўноўвае
свой рост з іншымі і марыць стаць вышэй. Калі я быў хлопчыкам, быў адным з самых маленькіх
у маім класе і вельмі жадаў стаць высокім, “яшчэ большым”, хаця не ведаў вашага дывіза.
І не толькі памерамі, але жадаў чагосьці вялікага, чагосьці найпрыгажэйшага ў жыцці.
Вашыя сэрцы падказваюць вам аб гэтай вялікасці: мець шмат сяброў, прыносіць радасць
тату і маме, асабліва калі сустрэліся з найбольшым сябрам, найлепшым і адзіным – Езусам.”.
Падчас сутрэчы да Папы былі звернуты патынні. Маленькі хлопчык Франчэско
Подо запытаўся:”Як стаць дарослым, наследуючы Хрыста?”
Бэнэдыкт ХVI адказаў:
“Дарагія дзеці, дарагая моладзь, быць вялікімі – значыцца вельмі любіць Езуса, чуць
і гаварыць з Ім праз малітву, сустракаць Яго ў сакрамэнтах, у святой Імшы, у споведзі.
Значыць таксама пазнаваць Яго і знаёміць з Ім іншых, значыць быць разам з сябрамі,
таксама і самымі беднымі, хворымі, каб расці з імі. Езус навучыў дарослых таму, што
вы таксама вялікія і што дарослыя павінны ахоўваць гэтую вялікасць – ахоўваць вашыя
сэрцы, якія любяць Езуса.”
Дзяўчына Ганна Бульгарэлі запыталася:”Што значыць
любіць, сапраўды любіць?
Папа адказаў:-“Гэта вялікае пытанне, фундаментальнае.
У падлеткавым узросце перад люстэркам мы ўсведамляем, што мяняемся. Але калі толькі
працягваць глядзецца ў люстэрка, не вырасцеш. Не дазваляйце толькі люстэрку быць адзінай
праўдай аб вас саміх. Узрастаць – не значыць шукаць саміх сябе, але аддаваць сябе
іншым. Гэта – школа любові. Свет стаецца прыгожым і добрым, калі адпавядае волі Бога
– сапраднаму святлу, прыгажосці, любові, якая дае сэнс гэтаму свету.
Сапраўды:
вы не можыце і не павінны адаптавацца да любові, якая прыніжана да прадукту абмену,
што паглынаецца без павагі да саміх сябе і іншых, няздольнага на цалкавітасць і чысціню.
Гэта – не свабода. Шмат “кахання”, прапанаванага сродкамі масавай інфармацыі, інтэрнетам,
- не з’яўляецца каханнем, але эгаізмам, закрытасцю, што даюць толькі хвілінную ілюзію.
Так не атрымаеш ні шчасця, ні вялікасці, але кайданы, якія задушаць прыгожыя думкі
і пачуцці, шчырыя сардэчныя сяброўствы. Непарушная сіла, якой з’яўляецца любоў, знаходзіць
свой найбольшы выраз ў Езусе, і тады Дух Святы запальвае вашыя думкі, пачуцці – вашыя
жыцці.
Я ўпэўнены, - працягваў Папа, - што вы не баіцёся цяжкасцей любові пастаяннай
і сапраўднай. Толькі такая любоў дае радасць.”
“Дарагія сябры, - сказаў Святы
Айцец. - Напрыканцы дзякую вам за гэтую сустрэчу. Мне было б прыемна застацца з вамі,
таму што побач такой вялікай радасці і энтузіязму я таксама напаўняюся радасцю! Я
чую, што памаладзеў! Аднак мяне чакаюць іншыя, але сэрцам я застаюся з вамі. Дарагія
сябры, запрашаю вас працягваць вашу дарогу, быць вернымі ідэям руху “Каталіцкая акцыя”.
На заканчэнне Пантыфік удзяліў усім сабраным сваё Апостальскае благаслаўленне.