2010-10-29 13:17:26

Сто гадоў таму памёр заснавальнік Чырвонага Крыжа


RealAudioMP3 30 кастрычніка 1910 года памёр Анры Дюнан. Без яго не было б Чырвонага Крыжа і гуманнітарнага закону народаў.

Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1828 года ў Жэневе. Вырас у пабожнай кальвінісцкай сям’і. У 1859 годзе быў сведкай бітвы непадалёк італьянскага горада Сольфэрыно паміж французамі і аўстрыйцамі. Узрушаны цярпеннямі 40 тысяч параненых і паміраючых спантанна ўзняў кампанію па ім аказанні дапамогі. Напісаў кніжку “Un Souvenir de Solferino” (Успамін Сольфэрыно) у якой звярнуўся з заклікам да грамадстваў Еўропы. Кніжка набыла велізарную папулярнасць. У ёй Дюнант прапанаваў “стварыць нейкую форму міжнароднага саюза, які быў бы асновай для паўсьання таварыстваў дапамогі параненым і церпячым”.

У рэалізацыі гэтай ідэі яго падтрымаў Густаў Муанье. План цывільнай апекі для параненых атрымаў падтрымку дабрачынных арганізацый. Густаў Муанье стварыў 9 лютага 1863 года “Міжнароднага Камітэта таварыстваў дапамогі для параненых”. На скліканым ім Кангрэс у Жэнэве ў 1863 года сабраліся прадстаўнікі 14 еўрапейскіх краін. Болшасць ідэй Анры Дюнана была прынята, у тым ліку стварэнне камітэтаў дапамогі параненым, абарона медыцынскага перасаналу і сумесны знак: - чырвоны крыж на белым фоне. 29 кастрычніка прынята лічыць днём стварэння Чырвонага Крыжа.







All the contents on this site are copyrighted ©.