2010-10-29 16:50:44

Папа Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з дзецьмі “Каталіцкай акцыі”


RealAudioMP3 30 кастрычніка на Плошчы св. Пятра Святы Айцец сустрэнецца з 80 тысячамі членаў руху “Каталіцкая акцыя” якім ад 4 да 18 гадоў. У сустрэчы прымуць удзел дзіцячыя дэлегацыі з Румыніі, Святой Зямлі, Іспаніі, Бурундзі і Аргентыны.

Падчас сустрэчы з Пантыфікам будзе прадстаўлены праект салідарнасці юных італьянскіх католікаў з беспрытульнымі дзецьмі Расіі.

Прэзідэнт італьянскай каталіцкай акцыі Франко Міано, падкрэсліваючы важнасць сустрэчы, сказаў, што неабходна ўзмацняць дыялог пакаленняў. “Каталіцкая акцыя” яднае дарослых і малых, каб ісці шляхам агульнага ўзрастання ў супольнасцях і групах.







All the contents on this site are copyrighted ©.