2010-10-29 11:26:07

Жэнева: хрысціяне і мусульмане паразмаўляюць разам аб будучыні


RealAudioMP3 У Жэневе пры рэзідэнцыі Экуменічнай рады Цэркваў у наступны панядзелак пачнецца іслама-хрысціянскі саміт.

Прадстаўнікі дзвюх манатэістычных рэлігій жадаюць унесці ўклад у аздараўленне грамадскага клімату. Адбудзецца дыскусія на тэму “Перамяніць супольнасці: хрысціяне і мусульмане разам дзеля стварэння агульнай будучыні”.

Сустрэча будзе праводзіцца за зачыненымі дзвярыма. Пасля яе заканчэння 4 лістапада удзельнікі выдадуць агульную дэкларацыю, якая будзе распаўсюджана падчас прэс-канферэнцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.