Тэма сустрэчы
гучыць: “Супольная адказнасць. Розныя ўспаміны аб Другой сусветнай вайне”.
Як
патлумачыў ксёндз Манфрэд Дэзэляэрс, нямемцкі святар, які шмат гадоў працуе ў Асвенцыме,
мэтай сустрэчы з’яўляецца прыцягнуць увагу ўдзельнікаў на падабенствы і адрозненні
ў памяці аб Другой сусветнай вайне з пункту гледжання палякаў і расіян, а асабліва
на спецыфіку тэалагічнага падыходу да гэтага пытання.
“Зараз шмат гаворыцца
аб спробе змяніць польска-расійскія адносіны. Мы бачым, як гэта цяжка. Але таксама
і Касцёлы намагаюцца наблізіцца да сябе. Працягваюцца афіцыйныя перамовы паміж польскім
епіскапатам і Рускай Праваслаўнай Царквой. Таму гэта сустрэча з’яўляецца часткай спробы
набліжэння і ўзаемнага зразумення”,- адзначыў ксёндз Дэзэляэрс.