2010-10-28 14:02:35

У Швейцарыі аб’яўлены Нацыянальны дзень малітвы аб хрысціянах ахвярах рэлігійных пераследаў і дыскрымінацыі


RealAudioMP3 Гэта адказ на кампанію, якая мае на мэце выдаліць усе рэлігійныя сімвалы са школ Швейцарыі, арганізаваную так званымі “свабоднымі мыслярамі”.

Розныя акцыі пройдуць з 29 кастрычніка па 1 лістапада. Прэзідэнт Швейцарскай біскупскай канферэнцыі біскуп Норберт Брунэр сказаў, што “забарона на змяшчэнне распяцця і іншых хрысціянскіх сімвалаў ў грамадскіх месцах з'яўляецца нападам на свабоду рэлігіі і сумлення з боку абмежаванай групы людзей. "

Два выпадкі выклікалi гарачыя дыскусіі ў апошнія тыдні. Першы адбыўся ў Трыенгене (кантон Люцэрна), дзе ўлады знялі са сцяны ў школе крыж на просьбу аднаго з бацькоў. А ў Сталдэне (кантону Вале) адзін з настаўнікаў быў звольнены, таму што вярнуў на сваё месца распяцце, сарванае групай вучняў.

Нацыянальны дзень малітвы за хрысціян ахвяраў рэлігійнай дыскрымінацыі і пераследу адбываецца ўжо чацвёрты раз. Па дадзеных Арганізацыі “Дапамога Царкве ў патрэбе”, амаль 200 мільёнаў чалавек жывуць у рэгіёнах, дзе не выконваецца адно з асноўных правоў чалавека – на свабоду веравызнання. У інтэнцыі тых, якія падвяргаюцца пераследу за сваю веру, швейцарскія хрысціяне ў гэтыя дні запаляць “Свечку надзеі".







All the contents on this site are copyrighted ©.