Папа адправіць святую Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі ў гэтым годзе
У чацвер 4 лістапада
традыцыйна святы Айцец Бэнэдыкт ХVI разам з членамі Калегіі Кардыналаў адправіць у
Базыліцы св. Пятра ў Ватыкане святую Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі сёлета.
Сярод
памерлых у гэым годзе кардыналаў нямецкі пурпурат Паўль Аўгустын Майер, які памёр
ва ўзросце 99 гадоў, адзін з стваральнікаў “Остпалітык” кардынал Луіджы Поджы, а таксама
чэшскі кардынал Томаш Шпідлік, аўтар шматлікіх публікацый на тэму хрысціянскага Усходу.