2010-10-28 13:18:06

ЗША: хрысціянку абвінавачваюць у дыскрымінацыі за пошук квартэранткі-хрысціянкі


RealAudioMP3 31-гадовая жанчына з Гранд Рапідс у штаце Мічыган, можа быць пакарана за тое, што апублікавала ў мясцовай касцёльнай газеце аб’яву аб тым, што шукае квартэрантку-хрысціянку. Адна прыватная арганізацыя падала скаргу на аўтара аб’явы ў бюро грамадзянскіх правоў, абвінавачваючы яе ў дыскрымінацыі вызнаўцаў іншых рэлігій.

Па словах спадара Джоэла Остэра з амерыканскай хрысціягскай арганізацыі, хрысціяне не павінны жыць у страху, што ўрад будзе караць іх за тое, што яны хрысціяне.

“Гэта поўны абсурд, каб караць гэтую асобу, якая з’яўляецца хрысціянскай за тое, што запрашае жыць у сваю кватэру іншую хрысціянку. Тое, што зрабіла, з’яўляецца законным і канстытуцыйным”,- сказаў адвакат жанчыны заявіўшы, што некаторыя арганізацыі хочуць ужо не толькі замкнуць хрысціян і іх веру ў чатырох сцянах, але пры дапамозе права навязаць ім свае ўласныя ідэі.







All the contents on this site are copyrighted ©.