2010-10-28 13:48:47

Дэлегацыя супольнасці св. Эгідзія праводзіць сустрэчы са свецкімі і рэлігійнымі ўладамі Кітая


RealAudioMP3 Дэлегацыя супольнасці св. Эгідзія ў гэтыя дні знаходзіцца з візітам у Кітаі, дзе праводзіць шэраг сустрэч і размоў. Група дзеячоў, якую ўзначальвае прэзідэнт супольнасці, прафесар Марка Імпальяццо, сустрэлася з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрада і Каталіцкага Касцёла.

Сярод іх быў: міністр Ван Дзоан, дырэктар Дзяржаўнага ўпраўленне па справах рэлігій, органу, які ад імя кітайскага ўраду займаецца рэлігійным пытаннямі ў Кітаі. Падчас доўгай і сяброўскай гутаркі абмеркоўваліся перспектывы будучага супрацоўніцтва. Дэлегацыя была прынята Біскупам Пекінскім, монс. Лі Шанам, з нагоды візіту ў катэдральны сабор.

Сёння раніцай у Шанхаі у рэзідэнцыі арцыбіскупаў дэлегацыя сустрэлася і правяла перамовы з арцыбіскупам Джын Лукс’янам і яго дапаможным біскупам Ксінг Вэнжы.

У другой палове дня ў італьянскім павільёне Шанхайскай сусветнай выставы прадстаўнікі супольнасці св. Эгідзія прымаюць удзел у сустрэчы "Жыць разам у мультыкультурных гарадах", арганізаванай разам з італьянскім міністэрствам замежных спраў і шанхайскім ЭКСПА.







All the contents on this site are copyrighted ©.