2010-10-28 14:08:14

Германія: новая кніга асабістага сакратара Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 Асабісты сакратар Святога Айца ксёндз пралат Георг Генсвайн пры супрацоўніцтве з каталіцкім публіцыстам Марцінам Ломаннам, выдаў кнігу пад назвай “Па каталіцку- веды з першых рук”. У сямі раздзелах змешчаны высказванні свецкіх асоб і святароў, якія датычаць 60 паняццяў з жыцця і веры Каталіцкага Касцёла.

У верасні гэтага года, ксёндз пралат Георг Генсвайн атрымаў італьянскую кніжную ўзнагароду “Capri San Michele” як сааўтар фотаальбома пад назвай: “Бэнэдыкт XVI Urbi et Orbi. З Папам у Рыме і па дарогах свету”.







All the contents on this site are copyrighted ©.