2010-10-27 15:47:10

Папа заклікаў да дапамогі Інданэзіі і Беніну


Пасля катахезы падчас агульнай аудыенцыі на Плошчы св. Пятра Папа заклікаў усіх да малітвы ў інтэнцыі Інданэзіі і Беніну

“У апошнія гадзіны, новы старшны цунамі ударыў ва ўзбярэжжа Інданэзіі, якая таксама пацярпела ад выбуху вулкана, у выніку чаго было шмат забітых і прапаўшых без весткі. Сем’ям загінуўшых выказваю мае глыбокія спачуванні ў сувязі са стратай блізкіх і ўсё насельнітцва Інданэзыі запэўніваю ў маёй блізкасці і малітве.

Я таксама блізкі да дарогога насельніцтва Беніна, якое пацярпела ад бесперапынных паводак, у выніку якіх многія людзі страцілі дах над галавой і апынуліся ў цяжкіх санітарных умовах. Ахвярам і ўсяму народу Беніна дасылаю бласлаўленне і суцяшэнне Пана.

Міжнародную супольнасць заклікаю аказаць патрэбную дапамогу ўсім і аблегчыць боль тым, якія церпяць ад гэтых катастроф.

На заканчэнне аўдыенцыі Папа прывітаў вернікаў прысутных на Плошчы Святога Пятра. Сярод іх былі ўкраінскія пілігрымы.

На генеральнай аудыенцыі прысутнічаў таксама хор архікатэдральнага касцёла Масквы. Пантыфік звярнуўся да расійскіх пілігрымаў на іх роднай мове.

Пасля заканчэння аудыенцыі хор маскоўскага архікатэдральнага касцёла прысвяціў папе імправізаваны канцэрт.







All the contents on this site are copyrighted ©.