2010-10-26 12:04:36

Расія: у Санкт-Пецярбургу праходзіць V Форум Тэолагаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы


RealAudioMP3 Лозунг сустрэчы, якая працягнецца да 28 кастрычніка, "Езус Хрыстус у Расіі ўчора і сёння"

У Санкт-Пецярбургу прыехалі 30 выступоўцаў з Польшчы, Расіі, Украіны і Беларусі. "Падчас форуму, яны прадстаўляюць сведчанне хрысціянскай веры ў мінулым, разважаючы над яе будучыняй ў кантэксце пост-савецкай рэчаіснасці", - тлумачыць галоўны ініцыятар і мадэратар форума, францішканін, прафесар Цэлесцін Напюркоўскі. Гэта азначае, што ідэя форуму вельмі ясная - "захаваць гістарычную памяць сьведкаў веры і ўбачыць Хрыста сёння ў расійскай рэальнасці."

У форуме прымаюць удзел святары і манахіні, якія працуюць у Расіі, і якія падзеляцца сваімі назіраннямі і вопытам пастырскай працы сярод расійскага грамадства.

Сярод удзельнікаў форума прадстаўнікі Рускай Праваслаўнай Царквы, выкладчыкі Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, якія прадставілі Мартыралог Праваслаўнай Царквы.

Раней тэолагі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы сустракаліся ў Польшчы і Украіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.