2010-10-26 15:23:07

Новы еўрапейскі план па прадухіленні прыродных катастроф


RealAudioMP3 У плане Еўрасаюза прапануецца новая стратэгія на 2-х узроўнях:
узмоцніць існуючыя структуры дапамогі народам Еўропы ў надзвычайных сітуацыях прыродных катаклізмаў і стварыць новы Еўрапейскі Цэнтр для хуткаснага рэагавання на надзвычайныя небяспечныя сітуацыі ў свеце.

Гэта будзе як бы “платформа” найхутчэйшага абмену інфармацыяй, арганізацыйны вузел ЕС. Такім чынам узрасце эфектыўнасць хуткага рэагавання пры арганізацыі мерапрыемстваў ратавання на ранніх стадыях катастроф ў глабальным маштабе.

Як паясніла журналістам Камісар па крызісных сітуацыях ЕС Крысталіна Георгіева, з 1975 году колькасць катастроф на Зямлі павялічылася ў 5 разоў. Кожная гадзіна важная для выратавання людзей і каштоўнасцяў. Таму Еўрасаюзу неабходна сістэма, якая будзе гарантаваць хуткае рэагаванне круглыя суткі круглы год, для кантролю над усёй тэрыторыяй кантыненту, маніторынгу рызыкі і каардынацыі з іншымі тэрыторыямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.