2010-10-25 13:27:44

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Сэйшэльскія Астравы


RealAudioMP3 Прэзідэнт Джэймс Алікс Мішэль пасля сустрэчы з папам Бэнэдыктам ХVI меў размовы з Яго Эмінэнцыяй кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бертонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

Выказаўшы глыбокае задавальнене ў сувязі з сардэчнымі ўзаемнымі адносінамі, бакі абмяняліся думкамі па пытаннях, якія складаюць узаемную зацікаўленасць. Былі закрануты тэмы ўдзелу і супрацоўніцтва ў павышанні годнасці чалавечай асобы, асабліва ў галінах, якія маюць вялікае сацыяльнае значэнне, такіх як сям’я, выхаванне моладзі і ахова навакольнага асяроддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.