2010-10-24 15:57:21

Папа прыпамінае, што місіяю Касцёла ёсць евангелізацыя і навучанне.


RealAudioMP3 Пры ўдзеле вялікай колькасці пілігрымаў з усіх кантынентаў, якія прыбылі таксама на закрыццё Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, адбылася сёння, ў нядзелю 24 кастрычніка, багародзічная малітва “Анёл Панскі” на Плошчы Святога Пятра. Перад ёй Папа звярнуўся да сабраных са сваім словам:

Дарагія браы і сёстры.

Урачыстай Святой Імшой адслужанай ў першай палове дня ў Базыліцы Святога Пятра, завершылася Спецыяльная Асамблея Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу на тэму: “Каталіцкі Касцёл на Блізкім Усходзе: адзінства і сведчанне”. Сёння таксама адзначаецца Сусветны дзень місій пад дэвізам: “Ключом місіі з’яўляецца будаванне касцельнай еднасці”. Дзіўнае падабенства паміж тэмамі гэтых двух касцельных падзей. Абедзьве запрашаюць глядзень на Касцёл як таямніцу паяднання, якая па сваёй прыродзе ёсць прызначана для чалавека і ўсіх людзей. Слуга Божы Папа Павел VI сказаў: “Касцёл існуе для евангелізацыі, гэта значыць, каб прапаведваць і навучаць Слова Божае, каб праз яго даходзіў да нас дар ласкі, каб грэшнікі прыміраліся з Богам, і каб урэшце безупынна ўвекавечыць ахвяру Хрыста ў Святой Імшы, якая з’яўляецца ўспамінам Яго смерці і слаўнага Уваскрасенні”. Дзеля гэтага наступная Генеральная Асамблея Сіноду Біскупаў у 2012 годзе, будзе прысвечана тэме: “новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”. У кожным часе і ў кожным месцы,- нават і сёння на Блізкім Усходзе,- Касцёл прысутны і працуе, каб сабраць усіх людзей і даць ім у Хрысце паўнату жыцця. Як напісаў італьянска-нямецкі тэолаг Романо Гуардзіні: “Рэальнасць Касцёла абазначае ўсю паўнату быць хрысціянінам, якая развіваецца ў гісторыі, насколькі ахоплівае яна паўначу чалавецтва, якое ёсць у адносінах з Богам”.


Найсвятой Панне Марыі , якая атрымала ад Укрыжаванага Езуса новую місію, каб быць Маці ўсіх тых, якія жадаюць верыць і наследаваць Хрыста, даручым хрысціянскія супольнасці Блізкага Усходу і ўсіх місіянароў Евангелля.








All the contents on this site are copyrighted ©.