2010-10-23 11:31:52

Францыя: прэмія арцыбіскупу за GPS для шукаючых Бога


RealAudioMP3 Намеснік старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Францыі, арцыбіскуп Гіпаліт Сімон атрымаў у 2010 годзе ўзнагароду за кніжку “GPS для тых, якія шукаюць Бога”.

Уручаючы ўзнагароду Анн Понс, дырэктар штотыднёвіка “Pelerin” назвала кніжку запрашэннем вырушыць у дарогу жыцця. “У кніжцы няма штрафаў для маладых вадзіцеляў, няма ніякіх забаронаў выезду, ёсць хутчэй паказальныя знакі. Раіцца ездзіць ў дваіх”,- пажартавала Понс. Акрамя таго арцыбіскуп Сімон запрасіў тых, хто хоча чытаць гэтую кніжку, каб чыталі не самі але ў групе, таму што “даведнік не заменяе вопыту”.

Гэта кніжка з’яўляецца вынікам сустрэч у нядзельныя вечары з 12 маладымі людзьмі з архідыяцэзыі Клемонт у 2006-2007 гадах. Арцыбіскуп Сімон зарганізаваў іх пасля таго, як вёў катэхезы ў рамках Сусветнага дня моладзі і сустрэч з моладдзю пасля Канфірмацыі. Ён заўважыў тады, што пытанні маладых людзей, былі быццам бы “пастаўлены з ног на галаву”. Таму вырашыў напісаць гэты даведнік, у якім робіць намаганні “вярнуць хрысціянскі падыход да праблемаў, якія закранаюць кожнага чалавека, незалежна ад часу, у якім ён жыве”.







All the contents on this site are copyrighted ©.