2010-10-23 13:28:37

Тайланд: кантынентальны кангрэс душпастырства дарог і вуліц


RealAudioMP3 Словы з Евангелля Святога Лукі: “Езус наблізіўся і ішоў з імі” былі лозунгам Кангрэса душпастырства дарог і вуліц, які адбываўся 19-23 кастрычніка ў Бангкоку. Ён быў арганізаваны у сталіцы Тайланда Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў пры супрацоўніцтве з Федэрацыяй Канферэнцый Біскупаў Азіі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 18 краін Азіі і Акіяніі.

Гэта ўжо трэцяя кантынентальная сустрэча прысвечаная душпастырству вуліц і дарог. Першая адбылася два гады таму ў сталіцы Калумбіі Багаце. Другая, еўрапейская, у мінулым годзе ў Рыме. На наступны год плануецца чацвёрты такі кангрэс для Афрыкі.

Тэмы кангрэсаў тычацца такіх пытанняў, як этыка дарожнага руху і бяспечная язда, прастытуцыя і гандаль людзьмі, дзеці вуліцы, бяздомныя людзі ігд.

Арганізатары цяперашняй сустрэчы у Бангкоку нагадалі, што ў дарожных інцыдэнтах гіне кожны год ва ўсім свеце каля 1.3 мільёна чалавек, з якіх больш за палову (700 тысяч) у Азіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.